Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна экскурсіі і лекцыі для вучняў прышкольнага лагера ДУА «СШ №7 г.Гродна»

4 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены экскурсія і лекцыя для вучняў прышкольнага лагера ДУА «СШ №7 г.Гродна». Школьнікам была прадстаўлена прэзентацыя па гісторыі архіва, паказаны шэраг цікавых спраў. Навучэнцы наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1.Навучэнцы падчас прагляду прэзентацыі.
2.Наведвальнікі ў выставачнай зале.