Кіналекторый у Рэчыцкім раённым ліцэі

23 красавіка 2025года напярэдадні 80-годдзя Перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг. навучэнцам 10-11класаў Рэчыцкага раённага ліцэя быў паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны БДАКФФД на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія захоўваюцца ў ім. Увазе ліцэістаў былі прадстаўлены кадры асноўных этапаў Вялікай Айчыннай вайны – нападзення Германіі, абароны Брэсцкай крэпасці, бітвы за Маскву, аперацыі «Баграціён», баёў у Германіі. Таксама ў фільме паказваліся кадры з парада партызан у Мінску, парада Перамогі ў Маскве, святочныя мерапрыемствы Дня Перамогі ў Беларусі розных гадоў.

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае ліцэістам аб змесце дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2-3. Навучэнцы Рэчыцкага раённага ліцэя глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»