Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

25 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 10 класа сярэдняй школы №21.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Таццяна і Брузгіна Святлана расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, пра склад дакументаў і акцэнтавалі ўвагу на дакументах генеалагічнага характару. Расказалі аб спецыфіцы працы нашай установы і прапанавалі рабятам знайсці сваіх сваякоў па імянной картатэцы.

Таксама школьнікі былі азнаёмлены з дакументальнымі выставамі: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Навучэнцы з цікавасцю прагледзелі дакументальныя фільмы: «Абарона горада Магілёва», «Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Адкрыты кінаархіў». Для школьнікаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна». А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства са школьнікамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва Святлана азнаёміла са складам дакументаў, рэжымам іх захоўвання. Падчас экскурсіі школьнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.

 

1. Обзорная экскурсия в хранилище архива
2. Учащиеся 10 класа на экскурсии
3. Учащиеся за праглядам дакументальных фільмаў «Абарона горада Магілёва», «Этот день мы приближались как могли. Адкрыты кінаархіў»