Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
24.03.2026 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Ліды імя М.Г.Мінкевіча». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Горад Ліда» і прадстаўлена прэзентацыя па гэтай тэме. Дзецям расказалі пра дні акупацыі горада Ліды нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пра тыя страшныя падзеі, якія мы не маем права забыць. У рамках мерапрыемства для школьнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Таксама школьнікам прадэманстраваны фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
| 1. Школьнікі падчас правядзення ўрока. |
![]() |
| 2. Школьнікі падчас экскурсіі. |

