Занятак па пошуку інфармацыі ў архіўных дакументах для навучэнцаў УА «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава»
9 лютага 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» адбыўся занятак па пошуку інфармацыі ў архіўных дакументах для навучэнцаў УА «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава».
Навучэнцы вялі пошук матэрыялаў для падрыхтоўкі календара знамянальных і памятных дат па гісторыі горада Магілёва «Мой Магілёў – мая гісторыя». Каляндар рыхтуецца пры ўдзеле гарадскіх навучальных устаноў з мэтай папулярызацыі гісторыі роднага горада сярод моладзі.
Пад кіраўніцтвам архівістаў навучэнкі шукалі інфармацыю, якая іх цікавіць, з дапамогай розных сродкаў: навукова-даведачнага апарата архіва, календароў знамянальных і памятных дат, сістэмы адкрытага доступу да дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь, даведнікаў і перыядычнага друку. У выніку сумеснай працы навучэнцаў і супрацоўнікаў архіва неабходныя звесткі былі паспяхова знойдзены.
Наведванне архіва не абмежавалася пошукавай працай, таксама навучэнцы з экскурсіяй наведалі архівасховішча, лабараторыю, пазнаёміліся з банэрнай выставай.
Мерапрыемства дазволіла навучэнцам на практыцы апрабаваць метады архіўнага пошуку, а таксама даведацца пра новыя факты з гісторыі Магілёва.
![]() |
| 1. Вучні падчас пошуку па сістэматычным каталогу архіва. |
![]() |
| 2. Вучні за работай у чытальнай зале. |
![]() |
| 3. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў растлумачвае асаблівасці пошуку інфармацыі ў Сістэме адкрытага доступу да дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў знаёміць навучэнцаў з банэрнай выставай. |



