Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
20 чэрвеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» была праведзена экскурсія для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка». У ходзе экскурсіі вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка азнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй стварэння і асноўнымі напрамкамі работы ўстановы. Правяла экскурсію па архівасховішчы і расказала вучням, як захоўваюцца архіўныя дакументы.
На фота: Вікторыя Кандраценка праводзіць экскурсію для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка».