Удзел супрацоўнікаў дзяржархіва г.Баранавічы ў акцыі «Адзінства памяці. Сіла ў подзвігу»
23 чэрвеня 2026 г. работнікі архіва прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі «Адзінства памяці. Сіла ў подзвігу», прысвечанай 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У рамках акцыі супрацоўнікі дзяржархіва наведалі ўнікальны агітацыйны цягнік, экспазіцыя якога прысвечана гісторыі барацьбы з нацызмам і фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны ад яе пачатку да пераможнага завяршэння з выкарыстаннем матэрыялаў вядучых музеяў Мінабароны Расіі і рассакрэчаных архіўных дакументаў.
На фота: Падчас наведвання выставы.
![]() |
