Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
17.04.2026 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 8 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў А.М.Папова распавяла навучэнцам аб працы чытальнай залы і прадэманстравала відэапрэзентацыю чытальнай залы архіва. Падчас практычнага занятка навучэнцам паказалі алгарытм працы ў праграмным модулі «Выкарыстанне».
Таксама быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага БДАКФФД.
![]() |
| 1. Навучэнцы падчас правядзення заняткаў. |
![]() |
| 2. Вучні падчас прагляду фільма. |

