У кастрычніку 2025 года ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае стартаваў праект «Захаваем гісторыю разам»

У кастрычніку 2025 года ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае сумесна з аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама стартаваў праект «Захаваем гісторыю разам», у працэсе якога архіў наведаюць вучні ўсіх школ г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна.

У кастрычніку архіў сардэчна адчыніў свае дзверы для вучняў Глыбоцкай раённай гімназіі, Залескай і Пліскай сярэдніх школ, Чарнявіцкай базавай школы Глыбоцкага раёна. Для дзяцей былі праведзены ўрокі на тэму «Знакамітыя людзі Глыбоччыны ў асабістых фондах Дзяржархіва ў г.Глыбокае» і аглядныя экскурсіі па архіве.

Усяго архіў наведала 96 чалавек. У лістападзе праект чакае свайго працягу.

 

Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення ўрокаў і экскурсій