Паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў выхаваўча-аздараўленчага лагера «УЮТ» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»
2 ліпеня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» для навучэнцаў 2 груп выхаваўча-аздараўленчага лагера «УЮТ» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Перад пачаткам паказу вядучы архівіст Дзяржархіва ў г.Оршы Ю.І.Градоўка расказала дзецям пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра якія расказваецца ў фільме, пра подзвіг савецкага народа, падкрэсліла значнасць захавання гістарычнай памяці і перадачы гэтых ведаў падрастаючым пакаленням.
У завяршэнні мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, а таксама прадстаўлена ўвазе стэндавая экспазіцыя выстаўкі архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну…»
![]() |
![]() |
| 1-2. Навучэнцы выхаваўча-аздараўленчага лагера «УЮТ» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» і экскурсіі па Дзяржархіву ў г.Оршы |

