Класная гадзіна ў сярэдняй школе № 7 г. Рэчыцы, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2024 года, у дзень 30-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у сярэдняй школе № 7 г. Рэчыцы супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы была праведзена класная гадзіна «За любімую Беларусь!». На ёй дзевяцікласнікі ўзналі аб асноўных фактах з гісторыі Беларусі і яе слаўных ураджэнцах і жыхарах. Была разгледжана гісторыя стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўнясення ў яе змяненняў і дадаткаў: навучэнцам задаваліся тэставыя пытанні і быў паказаны дакументальны фільм «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», створаны на аснове дакументаў і матэрыялаў БДАКФФД.