Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства для студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Францыска Скарыны

4 красавіка 2025года ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбылася лекцыя для студэнтаў 4курса юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Францыска Скарыны.

Загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый Таццяна Хіневіч распавяла студэнтам аб архіўнай дзейнасці, дакументазвароце, захоўванню і практычнаму прымяненню розных дакументаў. Яна патлумачыла працэсы архіўнай працы – камплектаванне, выкарыстанне і ўлік архіўнай дакументацыі. Таццяна Хіневіч распавяла пра фондаўтваральнікаў дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.

У чытальнай зале архіва студэнты пазнаёміліся з дзеючай выставай, прысвечанай дакументам Вялікай Айчыннай вайны аб масавым згоне савецкай моладзі ў нямецкае рабства. Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка распавяла пра дакументы, якія змяшчаюцца ў архіўным фондзе фільтрацыйных спраў. Яна паказала фільтрацыйныя справы савецкіх грамадзян, сагнаных на прымусовыя работы ў Германію. Студэнтам была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з асабістымі дакументамі грамадзян, выдадзеных нямецкімі органамі ўлады.

Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Прымакова правяла азнаямленчую экскурсію архівасховішчу, дзе распавяла студэнтам пра асаблівасці захоўвання дакументаў.

 

Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Францыска Скарыны ў чытальнай зале архіва
С.Прымакова праводзіць экскурсію па архівасховішчу
Удзельнікі мерапрыемства