Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
З 15 па 19 чэрвеня 2026 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 1-8-х класаў сярэдніх школ горада Ліды № 8, 11, 12 і Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія наведваюць летнія школьныя лагеры. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму: «Знаёмства з архіўных справай», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў.
Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром».
Архівісты расказалі школьнікам аб дзяржаўных архіўных установах нашай краіны і аб тым, чым яны займаюцца, пазнаёмілі з гісторыяй Занальнага дзяржархіва ў г.Лідзе і яго асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.
Таксама навучэнцы школ горада Ліды паглядзелі дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Навучэнцы горада Ліды падчас правядзення мерапрыемстваў |



