Напярэдадні Дня Перамогі ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці адбыўся круглы стол «Захавальніцы памяці: роля беларускіх жанчын у захаванні праўды аб Вялікай Айчыннай вайне»
Падчас круглага стала навучэнцы прававых класаў сярэдняй школы №34 г.Віцебска і студэнты факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава даведаліся ад экспертаў, жыццё і праца якіх звязана з захаваннем гістарычнай памяці, шмат цікавай інфармацыі пра жанчын, чые лёсы з’яўляюцца прыкладам неверагоднай мужнасці і бясстрашнасці.
Адным са спікераў мерапрыемства з’яўлялася загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава. Яна распавяла пра подзвіг Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, якая ў выніку цяжкага ранення ва ўзросце 23 гадоў засталася без рук і ног.У сваіх успамінах, дасланых у архіў у 1977 годзе, Зінаіда Міхайлаўна распавяла пра тое, як вучылася зноў жыць і як выстаяла: навучылася хадзіць на пратэзах, выйшла замуж, нарадзіла дзяцей і вяла актыўнае жыццё грамадскага дзеяча.
З асаблівай цікавасцю моладзь слухала краязнаўца, члена камісіі Віцебскага абласнога Савета ветэранаў па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, члена Каардынацыйнага савета Міжнароднай асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Народная памяць пра абаронцаў Айчыны» Ларысу Бруеву, дакументы з асабістага архіва якой захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці. Гісторыі пра тое, як з азёр падымаюць абломкі збітых у ваенны час савецкіх самалётаў і знаходзяць падчас вахт памяці астанкі загінуўшых салдат, вяртаючы тым самым іх імёны з нябыту родным, не пакінулі абыякавымі нікога.
![]() |
| 1. Эксперты круглага стала |
![]() |
| 2. Удзельнікі круглага стала |
![]() |
| 3. Выступае Алена Бондарава |
![]() |
| 4. Прэзентацыя пра Зінаіду Тусналобаву-Марчанку |
![]() |
| 5. Выступае Ларыса Бруева |




