Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у дыялогавай пляцоўцы

27 лістапада 2024 года ў сярэдняй школе №62 г.Мінска адбылася дыялогавая пляцоўка «Памяць пакаленняў: партызанскі архіў», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках акцыі «Архівы – школе» ўдзел у мерапрыемстве прыняў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прадставіў даклад на тэму «Партызаны ў аперацыі «Баграціён».

Перад вучнямі школы таксама выступілі першы намеснік старшыні Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя баявых мастацтваў», заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, унук начальніка Беларускага штаба партызанскага руху П.З.Калініна П.М.Калінін і Ветэран працы СССР Р.Ф.Кабяк.

Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі была прадстаўлена банэрная выстава «Край мужнасці і славы», а таксама кінахроніка па гісторыі партызанскага руху з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Выступленне Кулінка С.В.
2. Выступленне Калініна П.М.
3. Калектыўнае фота ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі
4. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі
5. Выступленне навучэнца СШ №62