Аб дэманстрацыі хроніка-дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
5 мая 2025года, напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Дуброўна імя А.А.Нікандравай» для навучэнцаў 9-11 класаў супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» арганізаваны паказ хроніка-дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён», праведзеная з 23чэрвеня па 29жніўня 1944года, адна з самых маштабных аперацый Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якая не мела сабе роўных па размаху і аператыўна-стратэгічнаму поспеху. У выніку паспяховага правядзення аперацыі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад пачаткам паказу фільма навучэнцы азнаёміліся з гістарычнымі фактамі, звязанымі з падрыхтоўкай, пачаткам і правядзеннем Беларускай аперацыі «Баграціён», якія былі знятыя ваеннымі аператарамі 80 гадоў таму і адлюстраваны ў кадрах дакументальнай кінахронікі Гледачы як быццам аказваюцца ў тым гераічным часе, калі гітлераўскія беларускія захопнікі.
![]() |
![]() |
1-2. Паказ фільма «Аперацыя «Баграціён»« для навучэнцаў 9-11класаў сярэдняй школы №1 г.Дуброўна імя А.А.Нікандравай |