Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», майстар-класа па фарміраванні звязкаў архіўных спраў і картанаванні спраў

20 сакавіка 2024 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»« з навучэнцамі 8-га «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» загадчыца аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Машканавай Т.В. праведзены майстар-клас па фарміраванні звязкаў архіўных спраў і картанаванні спраў.

Дзеці азнаёміліся з умовамі захоўвання архіўных дакументаў, даведаліся аб першасных сродках захоўвання, асаблівасцях размяшчэння архіўных спраў. На практыцы замацавалі атрыманыя навыкі фарміравання звязкі спраў.

У завяршэнне тэматычнага занятку вучні задалі пытанні аб прафесіі архівіста, якія іх цікавілі, а таксама наведалі адно з архівасховішчаў.