«Моладзь. Погляд на СМІ». Занальны дзяржаўны архіў у Маладзечне прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

Адбылася дыялогавая пляцоўка «Моладзь. Погляд на СМІ», дзе абмеркавалі выклікі сучаснай інфармацыйнай прасторы.

Архівіст Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечне Марыя Мячкоўская выступіла з дакладам «Моладзь як захавальнік гістарычнай памяці ў медыяпрасторы», у якім былі пазначаныя асноўныя напрамкі працы архіва ў сферы медыявытворчасці: ініцыятыве «Архіўны веснік» і ўдзеле ў міжнародным медыяпраекце «Без тэрміна даўнасці: няскораныя».

«Удзел моладзі ў медыяпрасторы сёння – не проста трэнд, а важнейшы інструмент фарміравання грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнага выхавання і захавання гістарычнай памяці», – падкрэсліла архівіст.

Таксама ўдзельнікі абмеркавалі пытанні аб даверы да СМІ, барацьбе з фейкамі, ролі сацсетак і этыцы ў прафесіі. Асаблівы акцэнт зрабілі на развіцці маладзёжных медыя і падтрымцы пачынаючых аўтараў.

Мерапрыемства паказала: новае пакаленне гатова мяняць медыяпрастору, спалучаючы павагу да гiсторыi, традыцыйныя каштоўнасці і лічбавыя трэнды.

 

1. Архівіст М.Мячкоўская падчас дакладу;
2-3. Спікеры дыялогавай пляцоўкі падчас абмеркавання;
4-6. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі.