«Архівы — школе»: экскурсія для студэнтаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова»
У рамках акцыі «Архівы — школе» ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 2-га курса гісторыка-філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А. Куляшова».
Рабяты азнаёміліся са складам дакументальнага комплексу архіва, прынцыпамі і метадамі пошуку архіўных дакументаў. Затым была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Архіўныя дакументы і фатаграфіі, прадстаўленыя на выставе, выклікалі зацікаўленасць у студэнтаў-гісторыкаў.
Госці таксама пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў. А затым з агляднай экскурсіяй наведалі архівасховішча.
1. Студэнты 2-га курса гісторыка-філалагічнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова» на экскурсіі. |
2. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў праводзіць экскурсію ў архівасховішчэ. |
3. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі сектара аблічбоўкі архіўных дакументаў Алена Караткевіч знаёміць студэнтаў з арганізацыяй працэсу аблічбоўкі дакумента |