Правядзенне інфармацыйнай гадзіны для навучэнцаў 7-х класаў, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

25 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, у чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», з навучэнцамі 7-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Ю.І.Градоўка праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Хатынь. Трагедыя і памяць», у працяг асвятлення Хатынскай трагедыі.

Дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, даведаліся пра падзеі, якія адбыліся ў в.Хатынь і лёс яе жыхароў, а таксама пра мемарыяльны комплекс, створаны на месцы трагедыі.

Хатынскія званы штодня клічуць: «Помніце, людзі!». І вось ужо 81-ы год запар попел лагойскай вёскі стукаецца ў нашых сэрцах, пакуль мы жывыя. Трагедыю Хатыні мы будзем памятаць вечна, ніколі не забудземся, не прабачым!