Калектыў установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

25 кастрычніка 2025 г. калектыў установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

Рэспубліканскі суботнік быў арганізаваны ў сувязі з аб’яўленнем 2025 года Годам добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці ў 2025–2029 гадах.

Перад пачаткам мерапрыемства работнікі інстытута прайшлі мэтавы інструктаж па тэхніцы бяспекі з улікам спецыфікі маючай адбыцца работы.

Падчас суботніка сумесна з калегамі з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі работнікі БелНДІДАС выканалі комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні прылягаючай да будынка архіва тэрыторыі, у тым ліку ачысцілі яе ад смецця, палепшылі стан травянога пакрыцця газонаў. Дадаткова былі выкананы санітарна-гігіенічныя работы ва ўнутраных памяшканнях будынка (кабінетах і сховішчах).

Удзел у суботніку дазволіў не толькі палепшыць стан будынка архіва і прылеглай тэрыторыі, але паспрыяў ўмацаванню карпаратыўнай культуры, развіццю каманднага ўзаемадзеяння, фарміраванню ў работнікаў пачуцця сацыяльнай адказнасці.

Усяго ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 27 работнікаў інстытута. Заробленыя на суботніку грашовыя сродкі ў суме 870 рублёў у парадку, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2025 г. № 570 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка», пералічаны на асобны разліковы рахунак, адкрыты ў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.

 

1. Урачыстае пастраенне супрацоўнікаў перад пачаткам рэспубліканскага суботніка ў НГАБ і БелНДІДАС
2. Юрысконсульт I катэгорыі Е.А.Найдзёнава падчас мыцця вокнаў
3. Работнікі аддзела архівазнаўства наводзяць парадак у памяшканні
4. Супрацоўнікі інстытута падчас мыцця вокнаў у кабінеце дырэктара