Вектар на бяспеку: Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці першым у архіўнай галіне Беларусі атрымаў сертыфікат СТБ ISO 45001-2020

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» стала першай сярод архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, якая пацвердзіла адпаведнасць сваёй сістэмы кіравання аховы працы строгім патрабаванням дзяржаўнага стандарту СТБ ISO 45001-2020. Гэты стандарт рэгулюе сістэмы мэнэджменту здароўя і бяспекі пры вядзенні прафесійнай дзейнасці. Гістарычная для архіўнай галіны падзея выводзіць працу з дакументальнай спадчынай рэгіёна на прынцыпова новы ўзровень, дзе галоўным прыярытэтам становяцца не толькі ўнікальныя дакументы, але і людзі, якія іх захоўваюць.

Укараненне і наступная сертыфікацыя па стандарце СТБ ISO 45001-2020 – гэта вынік маштабнай і сістэмнай работы ўсяго калектыву. Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» выступіла ў ролі першапраходца, даказаўшы, што сучасныя стандарты бяспекі працы прымянімы і крытычна важныя для ўстаноў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Архіўная дзейнасць спецыфічная: яна звязана са строгім кантролем мікраклімату, забеспячэннем захаванасці папяровых носьбітаў і выкарыстаннем спецыялізаванага абсталявання ў архівасховішчах. У такіх умовах стварэнне здаровага і бяспечнага асяроддзя патрабуе дэталёвага падыходу да ацэнкі любых прафесійных рызык.

Атрыманне дакумента – гэта не проста фармальнае прызнанне заслуг, а функціяніруючы механізм, накіраваны на мінімізацыю рызык, паляпшэнне ўмоў працы, прафілактыку захворванняў, павышэнне прэстыжу арганізацыі.

Паспяховае праходжанне аўдыту пацвярджае сучасную філасофію мэнэджменту: галоўным капіталам любой арганізацыі з’яўляюцца яе супрацоўнікі. Клопат аб іх здароўі напрамую ўплывае на якасць і эфектыўнасць работы з архіўнымі дакументамі, а таксама на хуткасць абслугоўвання даследчыкаў і грамадзян, якія звяртаюцца па архіўныя даведкі.

На фота: Сертыфікат адпаведнасці патрабаванням СТБ ISO 45001-2020, атрыманы ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».