11 сакавіка 2025 г. у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі адбылася абарона праектаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

У складзе журы конкурсу працаваў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка. У намінацыях «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына» і «Геаграфічнае краязнаўства» было прадстаўлена 35 работ навучэнцаў з розных куткоў Віцебскай вобласці, якія адлюстроўваюць гістарычнае развіццё, культурныя дасягненні і геаграфічныя асаблівасці розных куткоў Віцебшчыны.

Лепшыя з прадстаўленых работ былі адзначаны дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені і рэкамендаваны для ўдзелу ў рэспубліканскім фінальным этапе конкурсу.

 

1. Журы конкурсу ў намінацыі «Гісторыя роднага краю». У цэнтры – загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка
2. Падчас абароны аднаго з праектаў у намінацыі «Гісторыя роднага краю»