Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства
12 снежня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з навучэнцамі выпускнога класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д.Н. Пенязькова» з мэтай прафарыентацыі.
У рамках мерапрыемства рабят азнаёмілі з прафарыентацыйным матэрыялам. Навучэнцам была прадстаўлена інфармацыя аб умовах паступлення на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аб перавагах навучання, аб перспектыве працаўладкавання выпускнікоў факультэта, а таксама акцэнтавалі ўвагу на магчымасцях і перавагах атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на гістарычным факультэце.
Пасля прафарыентацыйнай гутаркі навучэнцам быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
1. Загадчыца сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Бачура Н.Г. у ходзе прафарыентацыйнай гутаркі з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова» |
![]() |
2. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова» падчас мерапрыемства |
![]() |
3. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова» падчас мерапрыемства |
![]() |
4. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова» падчас экскурсіі |
![]() |
5. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова» падчас экскурсіі |