Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі
7 лютага 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі», якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала навучэнцам аб гісторыі і дзейнасці архіва, аб найбольш цікавых архіўных дакументах, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцаў асабліва цікавіла пытанне аб камплектаванні архіва дакументамі. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Казлова С.М. падрабязна расказала аб фарміраванні дакументаў у арганізацыях – крыніцах камплектавання і парадку перадачы іх на пастаяннае захоўванне ў архіў.
У ходзе азнаямленчай экскурсіі па архіве навучэнцы таксама наведалі архівасховішча, лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае навучэнцам аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве |
Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Казлова С.М. тлумачыць парадак перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне ў архіў |
Навучэнцы УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі» пасля азнаямлення з выставай дакументаў «Мы едзем, едзем, едзем…» |