«Юны архівіст»: занятак у сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы

26 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы зноў сустрэліся з вучнямі 9 «В» класа сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы.

Занятак праходзіў у традыцыйным фармаце – у дзвюх частках. Спачатку школьнікам быў паказаны выдэаўрок Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва «Праца з музейнымі рэчамі». Адначасова архівісты інфарміравалі рабят аб спецыфіцы працы і дакументах БДАМЛМ, у якасці прыклада прывялі імёны яго знакамітых фондаўтваральнікаў (Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Корш-Саблін, Стэфанія Станюта, Ларыса Александроўская, Валянцін Волкаў і інш.).

Наступная частка занятку звалася «У эпіцэнтры Чарнобыля». Дзевяцікласнікі слухалі інфармацыю аб удзеле рэчыцкіх архівістаў тых гадоў у эвакуацыі дакументаў ліквідаваных арганізацый з забруджаных тэрыторый Брагінскага і Хойніцкага раёнаў, знаёміліся з дакументамі і навукова-даведачнымі выданнямі па тэме чарнобыльскай трагедыі, якія захоўваюцца ў архіве. Кульмінацыяй урока стаў аповед пра фондаўтваральніка архіва – пажарнага-ліквідатара наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Васіля Ігнаценку (Ф. 879).

Вучні 9 «В» класа СШ №7 г.Рэчыцы знаёмяцца з дакументамі і навукова-даведачнымі выданнямі па тэме чарнобыльскай трагедыі з ЗДА ў г.Рэчыцы

Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка і вучні 9 «В» класа СШ №7 г.Рэчыцы на ўроку «У эпіцэнтры Чарнобыля»