Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», тэматычнай інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай Хатынскай трагедыі

25 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 1-га курса ўстановы адукацыі «Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава» ў актавай зале каледжа, вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» Ю.І.Градоўка, праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «Хатынь. Трагедыя і памяць», прымеркаваны да 81-годдзя Хатынскай трагедыі.

Падчас мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі, архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва, з пратаколамі допыту сведкаў трагедыі, актамі аб расстрэле гітлераўцамі мірнага насельніцтва і ваеннапалонных, спісам населеных пунктаў, якія былі і не адроджаныя, даведаліся пра падзеі, якія адбыліся ў в. Хатынь і лёс яе жыхароў, а таксама пра створаны на месцы трагедыі мемарыяльны комплекс.

Акрамя таго, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены фільмы пра вёску Хатынь, а таксама пра вёску Ола, у якой досвіткам 14 студзеня 1944 года былі забітыя 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Пра гэты населены пункт амаль нічога не пісалі ў кнігах, пра яго не здымалі дакументальных фільмаў, а відавочцаў гэтых далёкіх падзей ужо няма ў жывых…

Хатынь – сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны. І колькі б гадоў ні прайшло для беларускага народа, памяць аб Хатынскай трагедыі заўсёды будзе святая. А нам важна памятаць, што менавіта ад нас, якія цяпер жывуць, залежыць тое, якім будзе ўяўленне аб вайне ў будучыні – колькі ў ім будзе жыцця і праўды. Мы не маем права здрадзіць, забыцца, дазволіць сказіць або прынізіць ахвярны подзвіг людзей, якія падарылі свету Вялікую Перамогу.