У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
8 і 9 красавіка 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» для навучэнцаў устаноў адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» і «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» праведзены памятныя мерапрыемствы «Яны верылі ў Перамогу», прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы азнаёміліся з сапраўднымі архіўнымі дакументамі, у тым ліку з успамінамі генерала П.I. Батава аб падзеях, звязаных з вызваленнем вязняў лагера «Азарычы». Архівісты таксама прадставілі ўспаміны былых малалетніх вязняў і сведчанні відавочцаў тых страшных гадоў.
Асаблівая ўвага была ўдзелена прагляду відэаматэрыялаў, якія распавядаюць пра трагічную гісторыю лагера смерці «Азарычы» і перасыльнага лагера для ваеннапалонных «Дулаг-121».
У завяршэнне сустрэчы для дзяцей былі праведзены аглядныя экскурсіі па архівасховішчу, падчас якіх хлопцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва і змесце яго фондаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 3-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |



