Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна экскурсіі і лекцыі для вучняў 5-ых класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №7 г.Гродна»

12 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены экскурсія і лекцыя для вучняў 5-ых класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №7 г.Гродна». Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў, даведаліся пра асаблівасці пісьма пёрамі, а таксама сталі ўдзельнікамі квіз-віктарыны «Артэфакты эпохі». У завяршэнне школьнікі наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.

 

1. Навучэнцы падчас лекцыі.
2. Наведвальнікі ў выставачнай зале.
3. У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.