Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

10 верасня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну». Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў, пабывалі ў выставачнай зале, архівасховішчы і ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, у завяршэнне паглядзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.

 

1. Навучэнцы пад час лекцыі ў вучэбнай аўдыторыі.
2. Пад час прагляду фільма.