«Архівы – школе»: аб правядзенні інфармацыйных гадзін работнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
З 31 сакавіка па 4 красавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы — школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі серыю інфармацыйных гадзін для 7 груп навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж».
Навучэнцам была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення ў горадзе Магілёве.
Супрацоўнікі архіва таксама пазнаёмілі навучэнцаў з асаблівасцямі працы архівістаў, спецыфікай дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.
Падчас інфармацыйных гадзін адбыўся паказ дакументальных фільмаў «Аперацыя «Баграціён» і «Партызанская рэспубліка», падрыхтаваных установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).
Архіўныя дакументы, а таксама кіна- і фотадакументы выклікалі жывую цікавасць у навучэнцаў, дазволілі ім пашырыць свае веды па гісторыі горада і вобласці.
![]() |
1.Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Вольга Троцкая знаёміць навучэнцаў з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў знаёміць навучэнцаў з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
3. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» глядзяць дакументальны фільм «Аперацыя «Баграціён». |
![]() |
4. Педагог ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» Уладзімір Зарэмскі прадстаўляе супрацоўніка архіва. |
![]() |
5. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Вольга Троцкая вядзе гутарку з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж». |