Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 5 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 ім. Ф.Л.Гудея г.Гродна»
22 студзеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 5 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 ім. Ф.Л.Гудзея г.Гродна». Пад час лекцыі навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, складзе яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў. Пад час экскурсіі наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а таксама прагледзелі фільм падрыхтаваны БДАКФФД.
![]() |
1. Навучэнцы пад час лекцыі. |
![]() |
2. Навучэнцы пад час прагляду фільма. |
![]() |
3. Навучэнцы ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |