Аглядная экскурсія ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

18 лютага 2026 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі прадстаўнікі Жыліхаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна. Навучэнцы 7 класа разам з настаўнікам геаграфіі ў ходзе сваёй даследчай работы па гісторыі роднага краю пачалі работу з дакументамі ў чытальнай зале дзяржархіва.

Для рабят і іх настаўніка ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» была праведзена аглядная экскурсія па архіве: супрацоўнікі распавялі аб гісторыі ўстановы, складзе фондаў, умовах захоўвання спраў і г.д. Дзецям была прадэманстравана новая выстава «Сороковые, роковые, военные и фронтовые…», падрыхтаваная да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні прафарыентацыі і далейшага выбару спецыяльнасці. Супрацоўнікі абмеркавалі з вучнямі асаблівасці працы архівістаў, мэты і задачы ўстановы па захаванні дакументальнай спадчыны нашай краіны.

На фота: Прадстаўнікі школы падчас агляднай экскурсіі па архіве