Экскурсія ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» для прадстаўнікоў УАЗ «Магілёўская цэнтральная паліклініка»

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася азнаямленчая экскурсія для прадстаўнікоў УАЗ «Магілёўская цэнтральная паліклініка».

Галоўнай тэмай мерапрыемства стаў абмен досведам у справе забеспячэння захаванасці дакументаў. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся са складам архіўных фондаў, а таксама з асаблівасцямі іх захавання.

Затым архівісты пазнаёмілі медыцынскіх працаўнікоў з працэсам аблічбоўкі і рэстаўрацыі дакументаў.

У чытальнай і актавай залах удзельнікі экскурсіі змаглі ўбачыць найбольш цікавыя дакументы з фондаў архіва. Сярод іх і тыя, што тычацца гісторыі развіцця медыцыны ў Магілёўскай вобласці.

Экскурсія стала магчымасцю абмяняцца прафесійным вопытам і абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва дзвюх устаноў.

 

1. Экскурсія ў архівасховішча.
2. Наведванне сектара аблічбоўкі дакументаў, чытальнай і актавай залаў.