Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» працягвае акцыю «Архівы-Школе»
У ліпені бягучага года ў рамках акцыі «Архівы-Школе» праходзяць сустрэчы з выхаванцамі Навагрудскага раённага аздараўленчага лагера «Свіцязь».
З вялікай цікавасцю дзеці адпраўляюцца ў віртуальнае падарожжа па Навагрудчыне, вывучаюць гісторыю аднаго з найстаражытных гарадоў Беларусі, знаёмяцца з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, славутымі месцамі і выдатнымі людзьмі Навагрудка, назіраюць прыгожыя віды горада на фотаздымках, вывучаюць архіўныя дакументы. А дапамагае ім у гэтым падрыхтаваная ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» віртуальная выстава «Зямля Навагрудская, край мой родны…» да 980-годдзя Навагрудка.
Падчас кіналекторыяў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дэманструецца фільм-кінахроніка аб вызваленні горада Гродна, а таксама выхаванцы аздараўленчага лагера знаёмяцца з гісторыяй вызвалення Навагрудка, папаўняюць свой багаж ведаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны – вызваліцеляў горада і нашых земляках – удзельніках вайны.
Н.А.Пісарук, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў, падчас выступлення |
Дэманстрацыя фільма-кінахронікі аб вызваленні горада Гродна выхаванцам аздараўленчага лагера |