Аб удзеле ўстановы «дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў круглым стале, прысвечаным Дню народнага адзінства
17 верасня 2025 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Васільевіч Шастапалаў прыняў удзел у круглым стале ў Гомельскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, які быў прысвечаны дзяржаўнаму святу Дню народнага адзінства. Спікерамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, музейныя работнікі і святары.
Юрый Васільевіч Шастапалаў распавёў навучэнцам пра гістарычныя падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР і пра паход Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года. З гэтых знамянальных для краіны падзей пачалася гісторыя дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства, які першапачаткова называўся Днём вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў.
На шостым Усебеларускім народным сходзе прагучала ідэя ўстановы свята на самым высокім узроўні. 7 чэрвеня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дата 17 верасня набыла статус дзяржаўнага свята.
– Была адноўлена гістарычная справядлівасць у дачыненні да беларускага народа, які быў падзелены з 1921 года па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, – сказаў Юрый Васільевіч. З уз’яднання беларускага народа, пачаўся новы адлік часу ў развіцці беларускай дзяржавы. У Заходняй Беларусі адкрыліся беларускія школы, ВНУ, тэатры, бібліятэкі. Пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. За год аб’ём прамысловай вытворчасці ў параўнанні з 1938 годам павялічыўся ў 2 разы.
Навучэнцам каледжа быў прадэманстраваны дакументальны матэрыял, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў «Уз’яднанне беларускага народа».
![]() |
| 1.Выступленне дырэктара архіва Ю.Шастапалава на мерапрыемстве |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. Студэнты Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа задаюць пытанні |
![]() |
| 5. Удзельнікі мерапрыемства |




