Удзел БДАМЛМ ў прэзентацыі кнігі «Жаночае аблічча Перамогі»

 

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі Д.Кашавар і А.Радзікевіч «Жаночае аблічча Перамогі», арганізаванай Выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне» у кінатэатры «Масква».

Гэтае выданне – даніна павагі і памяці жанчынам, якія нароўні з мужчынамі набліжалі Вялікую Перамогу, праяўлялі стойкасць, мужнасць і міласэрнасць.

Адкрыў сустрэчу начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь В.П.Доўнар. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся дырэктар выдавецтва В.Я.Навагродскі, які адзначыў глыбокі патрыятычны і гістарычны пасыл новага выдавецкага праекта.

Прэзентацыя аб’яднала чытачоў, прадстаўнікоў сферы культуры і сродкаў масавай інфармацыі. Кнігу прадставілі аўтары – Дзмітрый Кашавар і Анастасія Радзікевіч.

У межах мерапрыемства адбылася прэзентацыя дзіцячых карцін да Года беларускай жанчыны. Гэта экспазіцыя была створана па кнізе Эліны Сапожнікавай «Я смогу это сделать! Вдохновляющие истории белорусских женщин» і прысвечана дасягненням нашых суайчынніц. Мерапрыемства завяршыў кінапаказ мастацкага фільма «У жніўні 44-га» рэжысёра Міхаіла Пташука.

 

1. А.Радзікевіч, Т.У.Лісай, В.П.Доўнар, А.А.Макаранка і В.Я.Навагродскі падчас прагляду выставы
2. Падчас выступлення В.П.Доўнара
3. Падчас выступлення аўтараў кнігі А.Радзікевіч і Д.Кашавара
4. Выстава дзіцячых малюнкаў
5. Удзельнікі мерапрыемства