Аб удзеле работнікаў БДАКФФД у мітынгу, прымеркаваным да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве, праведзеным на мемарыяле ахвярам генацыду ў г.Дзяржынску. Тут у кастрычніку 1941 года было расстраляна каля дзвюх тысяч мірных жыхароў горада Дзяржынска.

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, дэпутаты, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сілавых структур, святары, навучэнцы. У памяць аб спаленых вёсках Дзяржыншчыны – Любажанцы, Глухім Пярхураве, Літаўцы, Садкаўшчыне і Скірмантава была высаджана алея з бяроз.

 

1-2. Удзельнікі мітынгу ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск
3-4. Ускладанне кветак падчас мітынгу ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск
5. Падчас пасадкі алеі з бяроз у памяць аб спаленых вёсках Дзяржыншчыны, 22 чэрвеня 2026 г., г. Дзяржынск
6. Работнікі БДАКФФД падчас мітынгу ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск