«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»
5 снежня ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з экскурсіяй наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Рабяты пазнаёміліся са складам архіўных фондаў, прыкладамі найбольш цікавых дакументаў. Найбольш ажыўленую цікавасць выклікалі прадстаўленыя фільтрацыйныя справы на жыхароў Магілёўскай вобласці, выкрадзеных на прымусовыя работы ў Германію ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У ходзе практычнай часткі навучэнцы правялі пошук інфармацыі з выкарыстаннем сістэматычнага каталога і дапаможных даведачных картатэк архіва.
У чытальнай зале адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).
Потым навучэнцы азнаёміліся з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечанай абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У завяршэнні экскурсіі госці пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў і архівасховішчы, дзе ўбачылі, як захоўваюцца дакументы і забяспечваецца іх захаванасць. Падчас экскурсій студэнты змаглі задаць усе пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы супрацоўнікаў архіва.
![]() |
1. Навучэнцы каледжа ў чытальнай зале архіва |
![]() |
2. Азнаямленне з архіўнымі дакументамі |
![]() |
3. Падчас азнаямлення з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» |