Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Гімназія № 6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна
27 сакавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродне была праведзена лекцыя для навучэнцаў 9 класа ДУА «Гімназія № 6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна» аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, складзе дакументаў і праведзена аглядная экскурсія па архіве.
Навучэнцы наведалі выставачную залу архіва, навукова-даведачную бібліятэку. У архівасховішчы госці даведаліся пра ўмовы захоўвання архіўных дакументаў, а ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў архіўных дакументаў.
![]() |
1. Навучэццы гімназіі № 6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна падчас лекцыі. |
![]() |
2. Прадстаўленне архіўных дакументаў навучэнцам гімназіі № 6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна. |
![]() |
3. Наведванне выставачнай залы архіва. |
![]() |
4. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў. |