Аб прэзентацыі кніг ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
11 лістапада 2024 года дырэктар архіва Алена Анатольеўна Набокава прэзентавала кнігу «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…» старшыні Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошуковага клуба «ВІККРУ», члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю Сяргеевічу Барысенку, а ён у сваю чаргу перадаў у фонд бібліятэкі архіва навукова-папулярнае выданне «Свабода прыйшла з усходу. Вызваленне: ад Хоцімска да Магілёва і Бабруйска (верасень 1943 года – чэрвень 1944 года)», у якім падрабязна выкладзена вызваленне ўсіх раённых цэнтраў Магілёўскай вобласці часткамі Чырвонай арміі і партызанамі, пачынаючы з канца верасня 1943 года і заканчваючы поўным выгнаннем нямецкіх акупантаў з тэрыторыі Магілёўшчыны 30 чэрвеня 1944 года.
У выданні шырока выкарыстаны шматлікія архіўныя дакументы, рэдкія фатаграфіі і ўспаміны ўдзельнікаў вызвалення, асабліва пра цяжкія баі на р. Проне ў Дрыбінскім, Чавускім, Слаўгарадскім (Прапойскім) раёнах восенню 1943 года, а таксама ў Магілёўскай і Бабруйскай наступальных аперацыях у чэрвені 1944 года.
Дырэктар архіва А.А. Набокава і старшыня клуба «ВІККРУ» Н.С.Барысенка |