Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 8, 10 «А» класа ДУА «Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча»

28 студзеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці, былі праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 8, 10 «А» класа ДУА «Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча». Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых архіўных спраў, наведалі выставачную залу, бібліятэку, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.

На фота: Навучэнцы пад час экскурсіі.