3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, на плошчы Перамогі ў Бабруйску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, поўнае глыбокага сэнсу і падзякі
Памяць – гэта не проста словы. Гэта нітка, якая злучае мінулае і сучаснасць. Мы ўзгадваем тых, хто цаной жыцця падарыў нам свабоду, хто верыў у мірнае неба і абараніў наша права быць незалежнымі. Іх подзвіг назаўжды ўпісаны ў летапіс горада Бабруйска і ў нашыя сэрцы.
У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва горада, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Прысутныя ўшанавалі герояў ускладаннем кветак да помніка-танку на магіле генерала Б.С.Бахарава і да брацкай магілы воінаў Савецкай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Кожны букет, кожная схіленая галава сёння казалі: «Мы памятаем. Мы ганарымся».
Пакуль жывая памяць – жывыя і яны. З Днём Незалежнасці!
![]() |
| 1. Трэцяя злева на права дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Алена Заяц |
![]() |
![]() |
| 2-3. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 4-5. Помнік-танк на магіле генерала Б.С.Бахарава і брацкая магіла воінаў Савецкай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945гг. |




