Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў СШ №24 г.Магілёва ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
23 красавіка 2025 года напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правяла кіналекторый з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» на базе СШ №24 г.Магілева для навучэнцаў 9-11 класаў.
Дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» быў створаны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Фільм заснаваны па хроніка-дакументальных матэрыялах і прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа. У фільме дэманструюцца асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: напад гітлераўскай Германіі, абарона Брэсцкай крэпасці, бітва за Маскву, аперацыя «Баграціён», «рэйкавая вайна», баявыя дзеянні ва Усходняй Прусіі, бітва за Берлін.
![]() |
1. Загадчык аддзела Т.В.Шэўчык расказвае пра фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
2. Вучні СШ №24 г.Магілёва праглядаюць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |