Майстар-клас для магістрантаў УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 29 лістапада 2024 г. у чытальнай зале архіва па вул.Энгельса,8 быў праведзены майстар-клас для магістрантаў гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна «Работа ў архіве: эўрыстыка, тактыка і стратэгія».
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крышчанка В.А. расказала магістрантам аб складзе дакументаў архіва, аб арганізацыйна-метадычных аспектах пошуку неабходнай інфармацыі ў архіўных дакументах, аб складзе навукова-даведачнага апарата да дакументаў, які аблягчае пошукавую работу, аб парадку самастойнай работы ў чытальнай зале архіва, афармленні неабходнай дакументацыі.
Падчас расказа аб дакументах архіва перыяду Вялікай Айчыннай вайны магістрантам прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Вядучы архівіст В.А.Крышчанка праводзіць майстар-клас |
![]() |
2. Падчас прагляду фільма |