Прафарыентацыйная экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 10 г.Рэчыцы па Рэчыцкаму дзяржархіву

У рамках акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) гасцямі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы сталі навучэнцы сярэдняй школы № 10 г.Рэчыцы, якія прыйшлі з мэтай прафесійнай арыентацыі. У час экскурсіі архівісты інфармавалі рабят аб сваёй працы і аб тым, якія дакументы захоўвае архіў. У прыватнасці, юным гасцям былі прадэманстраваны дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны – пісьмы, зводкі Савінфармбюро і інш. Рабяты з задавальненнем знаёміліся з гісторыяй архіва, даведваліся, для якіх мэт выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы і ў якіх установах адукацыі вучацца на архівістаў.

Кульмінацыяй сустрэчы стаў паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм змястоўвае весткі аб абароне Брэсцкай крэпасці, аб адкрыцці мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» і адлюстроўвае мужнасць і гераізм абаронцаў цытадэлі, якія да канца выканалі свой воінскі абавязак у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 

1. Архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі Т.В.Фралова інфармуе навучэнцаў сярэдняй школы № 10 г.Рэчыцы аб складзе і змесце архіўных дакументаў
2-4. Навучэнцы сярэдняй школы № 10 г.Рэчыцы вывучаюць архіўныя дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны
5. Навучэнцы сярэдняй школы № 10 г.Рэчыцы знаёмяцца з выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва
6-7. У час паказу фільма «Крэпасць-герой»