БДАМЛМ арганізаваў кіналекторый для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

3 мая 2024 г.напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ) на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» быў арганізаваны кіналекторый для 50 студэнтаў факультэта інфармацыйна-дакументальных камунікацый і факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках праекта сацыяльнай рэкламы, прызначанай для фарміравання і падтрымання ў грамадстве, у свядомасці людзей агульначалавечых каштоўнасцяў, развіцця грамадзянскасці і патрыятызму.

Перад пачаткам сеансу загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вераніка Пятроўна Скок выступіла перад гледачамі з гістарычнай даведкай аб стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён», якая па задуме, маштабах, эфектыўнасці і значнасці займае асаблівае месца і ўяўляе важную главу ў айчыннай і сусветнай гістарыяграфіі ваеннага мастацтва.

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Наталля Аляксандраўна Мізон распавяла аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў мэтах выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316. Кадры ўнікальнай архіўнай хронікі закліканы прадэманстраваць гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праву ганарацца нашчадкі.

Арганізатары і ўдзельнікі кіналекторыя былі адзіныя ў сваім меркаванні аб тым, што толькі захаванне гістарычнай памяці і гістарычнай праўды дазволіць нам заставацца адзіным народам.

 

1. В.П.Скок и Н.А.Мізон ў БДУКМ
2. В.П.Скок падчас выступленняч перад студэнтамі БДУКМ у межах праекта ««Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»
3. Студэнты БДУКМ на праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»
4. Студэнты БДУКМ на праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»
5. Студэнты БДУКМ на праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»
6. Студэнты БДУКМ на праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»