Архівісты ЗГА ў Маладзечне правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Напярэдадні памятнай даты – Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў – архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» наведалі ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Маладзечна», прадставіўшы матэрыялы аб мэмарыяле ў памяць аб ахвярах вайны – Шталагу-342, дзе ў гады акупацыі было закатавана і знішчана больш за 33 000 чалавек. Аповяд пра канцэнтрацыйны лагер, які дзейнічаў у гады вайны ў Маладзечне, пра гісторыю ўзвядзення мемарыяла і дэманстрацыя архіўных дакументаў былі дапоўнены праглядам тэматычнага выпуску аўтарскага медыяпраекта «архіўны веснік», што спрыяла больш глыбокаму асэнсаванню маштабаў трагедыі.

Таксама архівісты 15 красавіка правялі мерапрыемства, прысвечанае тэме Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і для навучэнцаў ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна». Акрамя таго для гімназістаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яго супрацоўнікі расказалі аб дзейнасці ўстановы, фондах і важнасці захавання гістарычнай памяці.

 

1-5. Падчас мерапрыемства у ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Маладзечна»
6-8. Падчас мерапрыемства і агляднай экскурсіі па архіве