Паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» ў ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнкі г.Гродна»

28 красавіка 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнкі г.Гродна» былі арганізаваны 2 паказы дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам паказаў архівіст Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Міраслава Трайгель распавяла навучэнцам пра падзеі і наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пра мужнасць ліквідатараў аварыі, якія рызыкавалі ўласнымі жыццямі дзеля выратавання тысяч людзей.

 

1. Выступленне супрацоўніка архіва М.В.Трайгель перад навучэнцамі ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнкі г.Гродна»
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнкі г.Гродна» падчас прагляду фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі»