Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 5 «В» и 6 «Г» класаў ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна

23 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», праведзены лекцыя і экскурсія для для навучэнцаў 5 «В» и 6 «Г» класаў ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна. Пад час лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў. Пад час экскурсіі наведалі выставачную залу, архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе назіралі за працэсам рэстаўрацыі архіўных спраў, а ў завяршэнне прагледзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.

 

1. Навучэнцы знаёмяцца са справамі ў вучэбнай аўдыторыі.
2. Навучэнцы перад праглядам фільма.